Февраль 2026

Трэці дзень беларускай мовы

📚Трэці дзень панавала святочная атмасфера тыдня беларускай мовы і літаратуры. Увазе вучняў былі прапанаваны выстава плакатаў “Люблю родную мову”, інфармацыйны блок да “Міжнароднага дня роднай мовы”, конкурс “Чытаем вершы на роднай мове”, выстава малюнкаў “Замалёўкі да любімых твораў”.У свеце шмат цудоўных моў. 📚Але ў кожнага чалавека есць толькі адна мова, якая завецца роднай. Вельмі важна шанаваць і вывучаць мову свайго народа.

Трэці дзень беларускай мовы Читать дальше

Тыдзень беларускай мовы

📚Асабліва насычаным выдаўся на тыдні беларускай мовы і літаратуры чацвер. Да Міжнароднага дня роднай мовы з мэтай папулярызацыі беларускай мовы былі праведзены флэш-батл “Хуткамоўкі. Чытаем разам”, музычны чэлендж “Перапеўка хіта”, чэлендж “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, інфармацыйны блок да “Міжнароднага дня роднай мовы”, адкрыты ўрок беларускай літаратуры “Якуб Колас. 📚“У старых дубах” у 5 “В” класе, гульня “Перакладчыкі. Каб родная мова не стала чужой” у 7 “Г” класе. 📚Мерапрыемствы спрыялі выхаванню павагі да роднай мовы, да Бацькаўшчыны, бо родная мова – гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, знак яго прысутнасці на зямлі. Родная мова – гэта адвечны голас Радзімы.

Тыдзень беларускай мовы Читать дальше