Дзень адчыненых дзвярэй

✅На базе вайсковай часці 72471 у в. Пашкова для навучэнцаў устаноў адукацыі г.Магілёва быў арганізаваны Дзень адчыненых дзвярэй.

📌Для навучэнцаў устаноў адукацыі № № 12, 19, 21, 42 і 46 г.Магілёва – членаў патрыятычных клубаў «Брыгада», «Вышыня», «ДАСААФ» і «Адзінства», ваеннымі і кіраўнікамі па ваенна-патрыятычным выхаванні была арганізавана тэматычная экскурсія па тэрыторыі часткі. Школьнікі атрымалі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з армейскім жыццём знутры: побытам, спецсродкамі і тэхнікай, воінскім укладам і парадкамі.

📌Асаблівае захапленне у дзяей выклікаў арганізаваны вайскоўцамі бой з захопам палонных.
Пасля наведвання многія хлопцы і дзяўчаты цвёрда ўпэўніліся ў тым, што пасля школы будуць паступаць ва ўстановы адукацыі сілавога блока краіны.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка сказаў: «Мы павінны рыхтаваць з кожнага мужыка абаронцу. Армія ў гэтым дачыненні гуляе ключавую ролю. Хлопцы, якія пабылі ў войску, зусім іншыя людзі. У войску яны становяцца сапраўднымі людзьмі, яны ўсведамляюць сваю ролю, сваю значнасць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.