Падарожжа ў свет роднай мовы

✅У рамках святкавання Дня роднай мовы ў бібліятэцы для вучняў 6-х класаў прайшла інтэрактыўная гульня «Падарожжа ў свет роднай мовы».

➡️Удзельнікі з задавальненнем выконвалі заданні рознай ступені цяжкасці: «Выпраў памылку», «Словаведы», «Скарбы мовы», «Перакладчык». Гульня дала магчымасць вучням прадэманстраваць не толькі свае веды, але і кемлівасць, і знаходлівасць. Усе ўдзельнікі зразумелі, што кожны павінен ведаць і паважаць мову краіны, у якой нарадзіліся яго продкі і ён сам.