Першы дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры

✅Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй,
працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад
месца і часу іх пражывання.

📚Першы дзень тыдня беларускай мовы і літаратуры пачаўся з інтэрактыўнай сустрэчы педагогаў і работнікаў установы “Слоўца за цукерку”.

📚Вучні 5 “В” класа сталі актыўнымі ўдзельнікамі гульні-спаборніцтва “Роднай мовы гук чароўны”. Каманды “Валошкі” і “Каласкі” праявілі кемлівасць, паказалі свае веды пры выкананні разнастайных заданняў. Сустрэча атрымалася эмацыянальнай, насычанай.
У цікавай конкурснай гульні “Што? Дзе? Калi?” вучні 6 “А” класа змагаліся за права быць лепшымі знаўцамі мовы.
Гучна, весела, цікава і пазнавальна прайшоў першы дзень тыдня.