Тыдзень беларускай мовы
📚Асабліва насычаным выдаўся на тыдні беларускай мовы і літаратуры чацвер. Да Міжнароднага дня роднай мовы з мэтай папулярызацыі беларускай мовы былі праведзены флэш-батл “Хуткамоўкі. Чытаем разам”, музычны чэлендж “Перапеўка хіта”, чэлендж “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, інфармацыйны блок да “Міжнароднага дня роднай мовы”, адкрыты ўрок беларускай літаратуры “Якуб Колас. 📚“У старых дубах” у 5 “В” класе, гульня “Перакладчыкі. Каб родная мова не стала чужой” у 7 “Г” класе. 📚Мерапрыемствы спрыялі выхаванню павагі да роднай мовы, да Бацькаўшчыны, бо родная мова – гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, знак яго прысутнасці на зямлі. Родная мова – гэта адвечны голас Радзімы.
Тыдзень беларускай мовы Читать дальше


