Патриотическое воспитание

Музей этнаграфіі

✅Дзень роднай мовы вучні 7 «А», 7 «Б» і 7 «В» класаў вырашылі адзначыць у музеі этнаграфіі. ➡️У час экскурсіі вучні даведаліся шмат новага і цікавага пра побыт і культуру беларусаў. Навучэнцы былі ўражаны шматлікімі экспанатамі музея, бо кожны прадмет беражэ часцінку гісторыі, а атмасфера, якая пануе ў музеі, перанесла падлеткаў у жыццё нашых продкаў. ➡️Наведванне музея- своеасаблівае падарожжа у́ гістарычнае мінулае нашай любімай Радзімы. Цяпер кожны з вучняў разумее, што чалавек, які не ведае роднай мовы, гісторыі і культуры, нібы дрэва, у якога засохлі карані. Усім вядома, што стане з дрэвам у далейшым: яно проста засохне. Так можа здарыцца і з чалавекам.

Музей этнаграфіі Читать дальше

Тыдзень беларускай мовы

📚Асабліва насычаным выдаўся на тыдні беларускай мовы і літаратуры чацвер. Да Міжнароднага дня роднай мовы з мэтай папулярызацыі беларускай мовы былі праведзены флэш-батл “Хуткамоўкі. Чытаем разам”, музычны чэлендж “Перапеўка хіта”, чэлендж “Мой родны кут, як ты мне мілы!”, інфармацыйны блок да “Міжнароднага дня роднай мовы”, адкрыты ўрок беларускай літаратуры “Якуб Колас. 📚“У старых дубах” у 5 “В” класе, гульня “Перакладчыкі. Каб родная мова не стала чужой” у 7 “Г” класе. 📚Мерапрыемствы спрыялі выхаванню павагі да роднай мовы, да Бацькаўшчыны, бо родная мова – гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, знак яго прысутнасці на зямлі. Родная мова – гэта адвечны голас Радзімы.

Тыдзень беларускай мовы Читать дальше